Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура хоча спыніць справу па сьмерці Бябеніна


Алег Бебенін

Алег Бебенін

Пракуратура Менскай вобласьці мае намер спыніць праверку па факце сьмерці беларускага журналіста Алега Бябеніна.

Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс" паведаміў першы намесьнік пракурора Менскай вобласьці Мікалай Пілянкевіч.

"Будзе прынята рашэньне аб спыненьні праверкі і адмове ва ўзбуджэньні крымінальнай справы па факце сьмерці Алега Бябеніна", — заявіў ён.

Пры гэтым ён нагадаў, што на мінулым тыдні была апублікаваная справаздача экспэртаў АБСЭ, якія працавалі ў Беларусі і пацьвердзілі асноўную вэрсію беларускай пракуратуры аб тым, што Бябенін зьдзейсьніў самагубства.

Бябеніна знайшлі ў пятлі 3 верасьня 2010 на ягонай дачы пад Менскам.

Яго паплечнікі заявілі, што ня вераць, што ён сам зрабіў сабе сьмерць.

Пракуратура два разы падаўжала тэрміны праверкі, апошнім разам гэты тэрмін быў прадоўжаны да 3 сьнежня.
XS
SM
MD
LG