Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краязнаўчыя чытаньні прысьвечаныя князю Вітаўту


Чытаньні распачынаюцца 1 сьнежня ў краязнаўчым аддзеле Гарадзенскай абласной бібліятэкі імя Яўхіма Карскага і прымеркаваныя да 660-годзьдзя з даты нараджэньня вялікага князя Вітаўта. Яны праходзяць у выглядзе навукова-практычнай канфэрэнцыі.

Удзел у чытаньнях бяруць дасьледчыкі гісторыі ВКЛ, выкладчыкі, студэнты і краязнаўцы. Тэмы замоўленых дакладаў тычацца асобы князя Вітаўта, унутранай і зьнешняй палітыкі, якую ён праводзіў падчас панаваньня ў ВКЛ, а таксама вайсковых традыцый, зброі і рыштунку.

Сярод дакладаў замоўленыя і такія тэмы, як арганізацыя лясной гаспадаркі і паляваньня ў ВКЛ у XIV—XVстт., праваслаўнае і кананічнае права і вянчаньне дачкі Вітаўта.

Нагадаю, што Гарадзенскія краязнаўчыя чытаньні праводзяцца штогод і прысьвячаюцца юбілеям асобаў, зьвязаных з Горадняй, а таксама найбольш значным падзеям, якія адбываліся ў гісторыі Горадні. Сёлетнія чытаньні ўжо пятыя.
XS
SM
MD
LG