Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэп "агрэсіўна" рэагуе на ўцечку


Дзярждэпартамэнт ЗША адключыў вайсковае кампутарнае сеціва ад сістэмы канфідэнцыйнага дыпляматычнага ліставаньня. Такім чынам будзе істотна скарочаная колькасьць супрацоўнікаў, якія маюць доступ да згаданай інфармацыі.

Гэты крок быў зьдзейсьнены пасьля таго, як выкрывальніцкі інтэрнэт-сайт WikiLeaks атрымаў доступ да чвэрці мільёна сакрэтных дыпляматычных тэлеграм.

Раней дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан назвала акцыю WikiLeaks "атакай" на Амэрыку і міжнародную супольнасьць, а таксама паведаміла аб "агрэсіўных кроках", якія маюць прадухіліць далейшыя ўцечкі канфідэнцыйнай інфармацыі.
XS
SM
MD
LG