Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Wikileaks: заклапочанасьць Пакістанам


Сайт Wikileaks апублікаваў новую партыю дакумэнтаў Дзярждэпартамэнту ЗША.

У іх гаворыцца, што амэрыканскія, брытанскія і расейскія дыпляматы былі моцна занепакоеныя тым, што ваяўнікі-ісламісты могуць выкрасьці зь ядзерных аб'ектаў у Пакістане дастаткова матэрыялу, каб вырабіць прымітыўную атамную бомбу.

У адным з данясеньняў у Вашынгтон паведамляецца аб тым, што высокапастаўлены чыноўнік брытанскага МЗС у верасьні 2009 году дзяліўся асьцярогамі з нагоды захаваньня пакістанскай ядзернай зброі.

Да гэтага аб тым жа пісаў амбасадар ЗША ў Ісламабадзе.

"Ісламісты ня толькі імкнуцца да ўлады ў Пакістане, але і спрабуюць завалодаць ядзернымі матэрыяламі", – казаў у лютым у Вашынгтоне расейскі дыплямат Юрый Каралёў, сьведчаць апублікаваныя Wikileaks дакумэнты.
XS
SM
MD
LG