Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Мацкевіч перапісвае беларускую гісторыю


Новая кніга Ўладзімера Мацкевіча
Новая кніга Ўладзімера Мацкевіча
Сёньня ў Магілёве няўрадавая арганізацыя “Цэнтар сацыяльных інавацыяў” зь Менску прэзэнтавала расейскамоўную кнігу “Пераацэнка каштоўнасьцяў у культуры й гісторыі Беларусі”. Яе аўтар — філёзаф і мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч. Ён разам з сацыёлягам Тацянай Вадаласкай і прадставіў магілёўскай грамадзе сваю новую працу.

Паслухаць гасьцей у грамадзкі цэнтар “Кола” прыйшлі два дзясяткі чалавек. Зьвяртаючыся да іх, Уладзімер Мацкевіч зазначыў: кожнае новае пакаленьне пераасэнсоўвае гісторыю, перапісвае яе. Вось і яго кніга пра тое ж:

“Нас дакараюць: вы ж перапісваеце гісторыю! Так, мы яе перапісваем. Перапісваньне гісторыі — гэта цалкам натуральная і слушная справа. Іншая справа, як гэта робіцца. Сьціраць асобныя факты, ці прыдумляць новыя —
Мы сёньня выпраўляем хібы ў гісторыі нашых продкаў, напісанай паводле прынцыпаў і каштоўнасьцяў Расейскай імпэрыі.
гэта брыдкае яе перапісваньне. Калі ж перапісваньне тычыцца новай сучаснай ацэнкі мінулага — гэта зусім іншая справа. Мы сёньня выпраўляем хібы ў гісторыі нашых продкаў, напісанай паводле прынцыпаў і каштоўнасьцяў Расейскай імпэрыі. Цэнтральнае месца тут — ці мы Эўрапейцы, ці мы знаходзімся звонку Эўропы. Мы былі й застаемся эўрапейцамі. Проста некаторыя акалічнасьці нашага гістарычнага лёсу паўплывалі на тое, што мы несынхроннымі былі з Эўропай пэўны час. Зьбіўшыся з Эўрапейскага шляху, мы на яго вяртаемся. Многія кажуць: гэта эўрапейскія каштоўнасьці, дэмакратыя, правы чалавека, і яны нам неўласьцівыя. Ну, як жа яны нам неўласьцівыя, калі беларусы на працягу тысячагодзьдзяў заўсёды адваёўвалі свае правы й сваю свабоду”.

Чаму кніга пра пераасэнсаваньне гісторыі і культуры Беларусі — не па беларуску?

“Я найперш зьвяртаюся да той часткі грамадзтва, якое карыстаецца расейскай мовай, мае выхаваньне савецкае й постсавецкае. Я мяркую, што
Каб стацца беларусамі, ня трэба пераконваць тых, хто стаў беларусам.
менавіта гэтая аўдыторыя патрабуе да сябе ўвагі. Каб стацца беларусамі, ня трэба пераконваць тых, хто стаў беларусам. Трэба пераконваць тых, хто яшчэ ня стаў, хто вагаецца. Шлях да беларушчыны вельмі доўгі, асабліва для сучаснага беларуса. Яму трэба ня толькі зрабіць выбар, але яшчэ й узгадніць яго з асяродзьдзем”.

Паводле Уладзімера Мацкевіча, яго кніга не навукова-папулярная. Яна арыентаваная найперш на падрыхтаваную аўдыторыя. Для тых, хто займаецца гісторыяй, імкнецца пераасэнсоўваць яе, а таксама для тых, хто думае пра культуру, спрабуе разабрацца ў культурных працэсах і імкнецца імі кіраваць.

Прэзэнтаваная кніга выйшла ў сэрыі “Беларусь для пачаткоўцаў”. Яна пятая ў гэтай сэрыі. Усяго ж Цэнтар сацыяльных інавацыяў прывёз у Магілёў дзевяць сваіх выданьняў. Усе расейскамоўныя.

Кніжны даробак Цэнтру сацыяльных інавацыяў

Уладзімер Мацкевіч

Тацяна Вадалаская

Падчас прэзэнтацыі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG