Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:

  • Хмарна з праясьненьнямі, тэмпэратура -12– -14 С, ноччу да -17 С.


НЕ ПРАХОДЗІЦЕ МІМА:

  • Астана, саміт кіраўнікоў дзяржаваў АБСЭ
  • Беларусь заступае на пасаду старшыні Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ)
  • Менск, у Белдзяржцырку – прэсавая канфэрэнцыя з нагоды адкрыцьця цырку пасьля рэканструкцыі


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

  • 1925 — у Лёндане падпісаны сем Лакарнскіх пагадненьняў аб заходніх межах Нямеччыны і арбітражы, гарантыях бясьпекі Польшчы і Чэхаславакіі і іншых
  • 1934 — забойства ў Ленінградзе Сяргея Кірава
  • 1943 — скончылася Тэгеранская канфэрэнцыя кіраўнікоў урадаў трох саюзных дзяржаў: СССР (Іосіф Сталін), ЗША (Франклін Дэлана Рузвэльт) і Вялікабрытаніі (Ўінстан Чэрчыль)
  • 1955 — Мурынка Роза Паркс адмовілася саступіць месца ў аўтобусе беласкураму чалавеку, з-за чаго была абвінавачаная ў парушэньні правілаў карыстаньня грамадзкім транспартам, што дало пачатак байкоту грамадзкіх аўтобусаў у Мантгомэры ў амэрыканскім штаце Алабама.
  • 1959 — заключанае пагадненьне аб Антарктыцы, па якім забаронена выкарыстоўваньне Антарктыды ў якіх бы тое ні было ваенных мэтах
  • 1991 — прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне і Ўсеўкраінскі рэфэрэндум аб незалежнасьці
  • 2009 – уступіла у сілу Лісабонская дамова аб рэформе Эўразьвязу

Нарадзіліся
  • 1766 — Мікалай Карамзін, расейскі гісторык, пісьменьнік, паэт
  • 1792 — Мікалай Лабачэўскі, расейскі матэматык, стваральнік геамэтрыі Лабачэўскага
  • 1867 — Ігнацы Масьціцкі, польскі хімік, прэзыдэнт Польшчы (1926—1939)
  • 1896 — Георгі Жукаў, савецкі войскавод
  • 1935 — Вудзі Ален, амэрыканскі рэжысэр, актор, сцэнарыст, пісьменьнік
  • 1937 — Вайра Віке-Фрэйбэрґа, 6-ы прэзыдэнт Латвіі
  • 1949 — Пабла Эскабар, калюмбійскі наркабарон

Памерлі
  • 1973 — Давід Бэн-Гурыён, першы прэм’ер-міністар Ізраілю
  • 1989 — Мікалай Патолічаў, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, сакратар Камуністычнай партыі Беларусі


ЁСЬЦЬ НАГОДА

  • Сусьветны дзень барацьбы супраць СНІДу
  • Румынія — Дзень аб’яднаньня Румыніі (Нацыянальны дзень)
  • Партугалія — Дзень аднаўленьня незалежнасьці


МІНУС 365:

Лісабонская дамова ўступіла ў дзеяньне


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Адзіны спосаб быць шчасьлівым – гэта любіць пакуты.
Вудзі Ален.
XS
SM
MD
LG