Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч: “Вярні, што скраў. Вярні нам выбары”


Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

30 лістапада а 19:30 на Першым канале — выступ кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча.

Прамаўляе па-расейску. Напачатку распавёў, што ён лідэр «Эўрапейскай Беларусі», кандадат навук, прадстаўляе сацыял-дэмакратычны рух.











Тэзы выступу


• Ёсьць добрая праграма — як рэфармаваць эканаміку, рабіць пэнсійную рэформу, рэфармаваць адукацыю… Шмат іншых праграм, але пра іх варта было б гаварыць, калі б былі выбары. Заўтра мая праграма будзе ў друку. А зараз трэба гаварыць пра тое, што адбываецца ў краіне. Выбараў няма — ёсьць фарс.

• Не галасуйце загадзя. Галасуйце ў дзень выбараў. Але абавязкова прагаласуйце, інакш яны прагаласуюць за вас. Можна сабраць 10 подпісаў і стаць назіральнікамі. Але патрабуйце, каб вам паказвалі бюлетэні.

• Я запрашаў вас на плошчу. Дзякуй таму, хто прыйшоў. Але потым мы бачылі інфармацыю па БТ, што прыйшло туды 150 чалавек. Але я пакажу вам сапраўднае фота: тысячы чалавек на акцыі. БТ выкарыстоўваецца ўладай, каб вас падманваць. У нас нават не акуляры чорныя — гэтым экранам вам засланяюць усё, што адбываецца ў краіне.

• Паглядзіце вакол: у каго самыя дарагія аўтамабілі, катэджы — у чыноўнікаў.

• Карупцыя, хабар. Але хабар — не асноўнае. Раскрадаюцца дзяржаўныя датацыі. Прыклад з аграгарадкамі… Калі здаюцца аграгарадкі — усплёск попыту на элітнае жытло.

• Дарэчы, чаму жытло такое дарагое? Нас абкрадаюць, чыноўнікі бескантрольныя. Часам іх саджаюць. За тое, што не падзяліліся…

• Кіраўнік дзяржавы дае магчымасьць ім красьці.

• У іншых краінах ёсьць свабодная прэса, СМІ, тэлебачаньне. Журналісты зацікаўленыя, каб знайсьці кампрамат. У нас імітацыя ня толькі выбараў — імітацыя жыцьця.

• Паказуха: фасады пафарбаваныя, платы таксама. А што за імі?

• Ва ўсіх толькі ёсьць тэлевізары, па якіх ім паказваюць, як усё добра.

• Чарнобыль. Ехаў праз Украіну — паўсюль блёк-пасты, строгі кантроль. У Беларусі — такая ж радыяцыя, але дзеці гуляюць у пяску, палі засеяныя, Што, беларусаў радыяцыя не бярэ?

• Мэдыцына. Платных паслугаў ўсё болей. Да старых людзей ставяцца непаважліва.Распавёў пра бацьку, які ва ўзросце. Лекары паказваюць на год нараджэньня і кажуць: чаго ты прыйшоў?

• У аднаго беларускага барда ёсьць песьня “Хамская ўлада“. Але заставайцеся людзьмі, не паддавайцеся.

• Трэба заставацца годнымі. Будзе лягчэй жыць.

• Тыя, хто пісаў Канстытуцыю, першую Канстытуцыю, былі разумнымі людзьмі, і паставілі абмежаваньне: 2 тэрміны прэзыдэнцкія. Каб памяталі, што ўсё сканчаецца.

• Напачатку і гэты прэзыдэнт штосьці забіў. Захаваў заводы. Але трэба ісьці далей, рэформы патрэбныя.

• Зараз 23 мільярды пазыкаў. Але будзе больш…

• Трэба мадэрнізаваць эканоміку. Мы што — дурней за палякаў? Але дзе яны і дзе мы?

• Замест таго, каб сысьці, цяперашні кіраўнік зладзіў рэфэрэндум, каб застацца назаўсёды.

• У Менску на рэфэрэндуме, на экзыт-пулах падлічылі, 70% было супраць. Вынік адваротны…

• Пасьля кожных выбараў мяне сажаюць. Апошні раз да 3 гадоў абмежаваньня волі прысудзілі. Вялікі дзякуй людзям у Баранавічах, якія са мной працавалі, мяне ахоўвалі. Іх спрабавалі прымусіць рабіць правакацыі супраць мяне. Але яны не пайшлі на гэта.

• Тысячы людзей сядзяць ні за што. Навошта? Трэцяе месца ў сьвеце займаем па колькасьці зьняволеных. Вы запытаецеся: што можна зрабіць?

• Краіне патрэбны новы прэзыдэнт. Час гэтага скончыўся. Але ён ня хоча сыходзіць. На 19 сьнежня прызначаная чарговая фальсыфікацыя.

• Давайце выйдзем увечары 19 на плошчу. Ва ўсіх зараз ёсьць мабільнікі, і ў назіральнікаў, сябраў камісіі, таму ў 20:15 мне будзе вядома, ці лічацца галасы. Дарэчы, гэта Дзень сьвятога Мікалая. Запрашаю вас у тым ліку і на імяніны.

• У мяне пытаюцца: навошта я ўдзельнічаю? Адказваю ва неўласьцівай мне манэры. Я ведаю, ты мяне бачыш. Вярні свабодныя выбары! Правядзі выбары сумленна. Выйграеш сумленна — будзеш кііраваць. Прыйграеш — атрымаеш прыстойную пэнсію. Калі ня маеш дачыненьня да зьніклых. Вярні, што скраў. Вярні нам выбары!

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG