Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Менскі гарадзкі суд адхіліў скаргу актывіста Башуры


Міхась Башура

Міхась Башура

Менскі гарадзкі суд не задаволіў скаргу актывіста кампаніі «Гавары праўду!» Міхася Башуры на прысуд, які вынес яму раней Савецкі раённы суд Менску. Адначасова судзьдзі не задаволілі пратэст пракуратуры на той самы прысуд.

19 кастрычніка Савецкі суд Менску прызнаў Міхася Башуру вінаватым у паўторнай падробцы дакумэнтаў і пакараў яго штрафам у 17 мільёнаў 500 тысяч рублёў. Міхася Башуру вызвалілі з-пад варты ў зале суду. Актывіст заявіў, што ня згодны з прысудам, паколькі лічыць сябе невінаватым, і будзе яго абскарджваць.

Пракуратура таксама вынесла пратэст на прысуд Савецкага суду. У пракуратуры палічылі, што Міхась Башура варты зьняволеньня.

Башура: «Скаргу судзьдзі разглядзелі вельмі хутка. Нават не зьвярнулі ўвагі на тыя парушэньні падчас сьледзтва, пра якія казала адвакат. З такім рашэньнем я ня згодны і буду скардзіцца старшыні Менскага гарадзкога суду».

З жніўня па кастрычнік Башура знаходзіўся за кратамі. У кампаніі «Гавары праўду» зьвязваюць яго перасьлед з тым, што дзейнасьцю кампаніі кіраваў кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў.
XS
SM
MD
LG