Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі грамадзкія актывісты, якія падтрымліваюць Уладзімера Някляева, распачалі сацыяльную кампанію: «Празрыстыя скрыні — празрыстыя выбары».

Актывістка кампаніі Натальля Самсонава:

«Ад празрыстых скрыняў Цэнтравыбаркам адмовіўся, таму мы наглядна паказваем людзям, як гэта магло б быць».

Гараджане падыходзяць да пікетоўцаў, пішуць на каляровых паперках, якія памерамі нагадваюць звычайны бюлетэнь, пажаданьні: «За празрысты выбар!», «Удачы на выбарах!» Некаторыя малююць выявы сонейка, сэрца.

Побач з празрыстай скрыняй Някляева стаіць пікет Андрэя Саньнікава. Сябра ягонай ініцыятыўнай групы Галіна Баранава, нягледзячы на сьнег і холад, раздае ўлёткі, якія толькі што атрымала зь Менску.

Побач з падземным пераходам БРСМаўцы паставілі пікет пад афіцыйным сьцягам за Аляксандара Лукашэнку. Яны раздаюць праграму дзейнага кандыдата, якую й без таго надрукавала ў суботу мясцовая афіцыйная газэта.

Дэмакратычныя актывісты зь бел-чырвона-белым сьцягам нагадалі БРСМаўцам, што тыя парушаюць парадак арганізацыі пікетаў. Акурат ля падземных пераходаў і забараняецца ладзіць масавыя акцыі.

Агітуе Галіна Баранава
XS
SM
MD
LG