Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў: Самае кепскае – пазыцыя, што нічога ня зьменіцца


Уладзімер Някляеў падпісвае кнігі чытачам
Уладзімер Някляеў падпісвае кнігі чытачам
Кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў сёньня наведвае Полацак і Наваполацак. У Полацку спадару Някляеву далі лепшую залю гораду – Палац культуры аб'яднаньня "Шкловалакно".

Прыйшло каля 150 чалавек, многія бралі аўтографы, перадавалі запіскі, дыскутавалі. Выступаў Някляеў у асноўным па-беларуску. А калі адзін з выбарцаў папрасіў, ці нельга адказваць па-расейску, Някляеў заявіў, што ён у выпадку абраньня прэзыдэнтам ня будзе прымушаць гаварыць па-беларуску, але будзе прасіць быць беларусамі і гаварыць па-беларуску.

Да кандыдата былі асабістыя пытаньні, пытаньні на сацыяльную тэму, пыталіся пра расьследаваньне спраў зьніклых апанэнтаў Лукашэнкі, пра стаўленьне да дзейнага кіраўніка Беларусі. Шмат пыталіся пра самі выбары, ці магчыма свабоднае волевыяўленьне, ці магчыма перамагчы Лукашэнку, калі галасы падлічвае Ярмошына? На гэта Някляеў вельмі эмацыйна заявіў, што разьлічвае толькі на перамогу:

"Гэта самае кепскае, выбачайце, – пазыцыя, што нічога ня зьменіцца. У Чэхіі дваццаць гадоў таму ўвогуле была акупацыя, танкі стаялі. І што? Выйшлі сто чалавек на плошчу, а потым прыйшоў народ і зьмялі ўсю браню, усю махіну гэтую зьмялі. Нельга так жыць..."

Спадар: "Пакуль Ярмошына будзе лічыць..."

Някляеў: "Гэта іншая справа. Вы павінны проста выканаць тое, што можаце
Як толькі зрушыцца цэнтар сілы, вы не заўважыце нават, як гэтага ня стане.
зрабіць -- прыйсьці і прагаласаваць. Ярмошына -- гэта і не Лукашэнка нават. Знайшлі страхоцьце -- Ярмошыну, Госпадзе Божа мой! Як толькі зрушыцца цэнтар сілы, вы не заўважыце нават, як гэтага ня стане. Таксама мне царыца эгіпецкая".

Уладзімер Някляеў таксама расказаў пра сваю учарашняю паездку ў Швэцыю. Ён казаў, што дамаўляўся са швэдзкімі ўладамі, каб назіральнікі ЭЗ на выбарах у Беларусі засталіся і пасьля 19 сьнежня, каб не зьмяншалі ўвагу да Беларусі. Вось што распавёў спадар Някляеў пра свае перамовы з міністрам замежных спраў Швэцыі Карлам Більдтам:

"Міністар замежных спраў вельмі зацікаўлены тым, што адбываецца ў Беларусі. Ён выступаў ініцыятарам нашага дыялёгу, пытаўся пра ўсё, даваў зразумець, што валодае інфармацыяй. Паказвалася, што Швэцыя і Эўразьвяз нязьменныя ў тых падыходах, якія абвясьцілі на самым пачатку -- ўсе адносіны з Лукашэнкам і зь Беларусьсю будуць залежаць ад таго, як пройдуць выбары".

У Полацкім штабе Някляева

На сцэне Палацу культуры

Каля знака Цэнтар Эўропы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG