Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Зь дзесяці кандыдатаў чуў і ведаю толькі пра аднаго"


"Ці маюць усе дзесяць кандыдатаў у прэзыдэнты роўныя ўмовы для агітацыі?" На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Берасьця.

Спадарыня: "Я думаю, што не. А чаму? Бо мы жывем у Беларусі, нельга пра гэта забываць".

Спадарыня: "Ня ведаю, неяк не асабліва задумвалася над гэтым. Але мяркую, што ў кандыдатаў няма роўных умоваў".

Спадар: "Ня думаў над гэтым. Але падаецца, што для нас, простых людзей, лепшага ня будзе. Я шмат пабачыў кіраўнікоў. Але ніколі ня мог канстатаваць, што нешта ідзе на лепшае, ніколі не было, каб рабочым рабілася лягчэй, толькі наадварот — рабілася горш. Таму мяркую, што калі зараз кіруе краінай палітык, то няхай ён сядзіць ва ўладзе і далей. Іншы прыйдзе — наломіць ізноў дроў".

Спадарыня: "Адкуль жа я ведаю? Назіраю за кампаніяй, гляджу выступы кандыдатаў. Адны мне спадабаліся, іншыя — ня вельмі. Але што да ўмоваў... Нам бы пэнсію павялічылі ды зьнізілі кошты на лекі ў аптэках".

Спадар:
"Не задумваўся над гэтым. Але зь дзесяці кандыдатаў я чуў і ведаю толькі пра аднаго. Чуў нешта яшчэ пра двух-трох альтэрнатыўных кандыдатаў. Але астатніх ня ведаю нават, як прозьвішчы гучаць. Прычым, перакананы, гэта тычыцца ня толькі мяне, але і большасьці людзей".

Спадар: "Абсалютна няма роўных умоваў, хіба гэтага не відаць? Нават выступы на тэлебачаньні і радыё — і тыя не даюць магчымасьці кандыдатам заявіць пра сябе".

Спадарыня: "Вы ведаеце, я, як і большасьць людзей, не асабліва сачу за ходам кампаніі. Слухала некаторыя выступы кандыдатаў. Але ня думала над тым, ці роўныя ўмовы. Бо мне падаецца, што для дзевяці альтэрнатыўных кандыдатаў вылучэньне — толькі марная справа, бяз шанцаў на перамогу".
XS
SM
MD
LG