Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2010 год: ахвярамі прыроды -- 260 тысяч чалавек


Прыродныя і антрапагенныя катастрофы сёлета прынесьлі ўсясьветнай эканоміцы страты на суму 222 мільярды даляраў. Пра гэта паведаміла Swiss Re – вядучая фірма, якая страхуе рызыкі страхавых кампаніяў.

Паводле яе дадзеных, ахвярамі найбуйнейшых катастроф 2010 году сталі каля 260 тысяч чалавек, зь іх 222 тысячы загінулі ў выніку землятрусу на Гаіці. Сярод іншых разбуральных стыхіяў году – анамальная сьпякота ў Расеі, у выніку якой памерлі каля 15 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG