Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ярмошына: праблемы ёсьць толькі ў Рымашэўскага


Лідзія Ярмошына

Лідзія Ярмошына

Кіраўніца Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына зьдзіўленая, што кандыдаты на прэзыдэнта не забіраюць са складоў друкаваную прадукцыю, якая там "ляжыць ужо тыдзень".

Ярмошына таксама паведаміла, што з праблемамі пры спробе надрукаваць перадвыбарчую праграму ў дзяржаўных газэтах сутыкнуўся толькі Віталь Рымашэўскі, "які адмовіўся ўносіць праўкі ў свой матэрыял".

"Усе іншыя кандыдаты, калі ім рабіліся заўвагі, уносілі праўкі, таму ў іх няма ніякіх праблемаў", — адзначыла Ярмошына ў размове з журналістамі.

Бюлетэні друкуюць з запасам

На выбары будзе надрукавана 7,447 мільёнаў бюлетэняў для галасаваньня.

Бюлетэні надрукаваныя з 5% запасам, бо фактычная колькасьць выбарцаў у Беларусі — 7, 1 мільёна чалавек.

Камэнтуючы для "Свабоды" вынікі паседжаньня Цэнтравыбаркаму, сябра ЦВК з правам дарадчага голасу Юры Хадыка заявіў: "Усё было, як і раней. Ярмошына прапаноўвала, сябры ЦВК паслухмяна падымалі рукі. Да сябраў з дарадчым голасам прыслухаліся толькі адзін раз".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG