Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гілары Клінтан прыбыла ў Казахстан


Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан пачала сёньня паездку па краінах Цэнтральнай Азіі. Клінтан прыбыла ў сталіцу Казахстану Астану, дзе возьме ўдзел у саміце АБСЭ. Заплянаваныя таксама перамовы дзяржсакратара ЗША з прэзыдэнтам Казахстану Нурсултанам Назарбаевым.

Затым Гілары Клінтан наведае Кіргізстан, дзе знаходзіцца вайсковая база ЗША, якая выкарыстоўваецца для паставак міжнародным сілам у Аўганістане. Наступнымі пунктамі паездкі дзяржсакратара стануць Узбэкістан і Бахрэйн.
XS
SM
MD
LG