Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран вяртаецца на перамовы


Іран даў згоду вярнуцца за стол міжнародных перамоваў адносна сваёй ядзернай праграмы. Як паведаміў сёньня Эўрапейскі Зьвяз, 6 і 7 сьнежня ў Жэнэве сустрэнуцца вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан і галоўны прадстаўнік Ірану на перамовах у ядзернай праблематыцы Саід Джалілі. Спачатку Эштан будзе выступаць ад імя пяці сталых сяброў Рады Бясьпекі ААН (Вялікай Брытаніі, Кітаю, Расеі, ЗША, Францыі) і Нямеччыны. Затым, як чакаецца, іх прадстаўнікі таксама прыедуць у Жэнэву.

Міжнародныя перамовы з Тэгеранам адносна ядзернай праграмы былі заблякаваныя з кастрычніка 2009 году.
XS
SM
MD
LG