Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША: дэмакраты заклікаюць ратыфікаваць СТАРТ


Кангрэсмэны ад Дэмакратычнай партыі ЗША заклікалі сваіх калег-рэспубліканцаў ратыфікаваць сёлета пагадненьне з Расеяй аб скарачэньні стратэгічных узбраеньняў. Згаданае пагадненьне, знанае, як Новы СТАРТ, прадугледжвае скарачэньне ядзерных арсэналаў дзьвюх краін на траціну.

Дэмакраты падкрэсьліваюць, што калі пагадненьне ня будзе ратыфікаванае – гэта паставіць пад пагрозу "перазагрузку" дачыненьняў паміж Вашынгтонам і Масквой.

Рэспубліканцы асьцерагаюцца, што дакумэнт абмяжуе абароназдольнасьць ЗША.
XS
SM
MD
LG