Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кінарэжысэр, аўтар шырокавядомых фільмаў “Плошча” і “Звычайны прэзыдэнт” Юры Хашчавацкі зьвярнуўся да суайчыньнікаў з заклікам фіксаваць на відэа парушэньні падчас выбараў. У праграме "Начная Свабода" ён абяцае суаўтарам паездку на міжнародныя фэстывалі.

“Пра тое, што выбары праходзяць несумленна, вядома ўсім, – піша ў сваім лісьце Юры Хашчавацкі, – але патрэбны неабвержныя доказы, адмахнуцца ад якіх ня зможа нават улада. Мая прапанова наступная: любымі спосабамі, як толькі магчыма, здымаць усе парушэньні і ўсе магчымыя неправавыя дзеяньні ўладаў, старшыняў выбаркамаў і чальцоў выбарчых камісіяў. Зьняць тое, як не даюць працаваць назіральнікам, як гоняць цэлыя калектывы на датэрміновае галасаваньне”.

“Мы даказвалі фальсыфікацыі з дапамогай дакумэнтаў і сьведкавых паказаньняў, давайце гэта зробім і з дапамогай новых магчымасьцяў, якія дае інтэрнэт і відэа. Усе самыя пераканаўчыя ролікі будуць зьмешчаныя ў інтэрнэце і ўвойдуць у фільм “Звычайныя выбары”. Я вельмі на вас спадзяюся. Бяз вашай дапамогі гэта будзе зрабіць цяжка. Адрас маёй электроннай пошты khashch1947@gmail.com”, – заклікае Юры Хашчавацкі.

Карэспандэнт: Як здымаць, калі на выбарчых участках здымаць забараняюць. Намеры фіксаваць на відэа “асаблівасьці беларускага галасаваньня” былі й пры ранейшых кампаніях, але здымаць, як правіла, не было як. Вы лічыце, што сёлета сытуацыя іншая?

Хашчавацкі:
"Мне здаецца, што, па-першае, сытуацыя крыху іншая, а па-другое, трэба разумець, пра што ідзе гаворка. У месцы, дзе адбываецца тайнае галасаваньне, здымаць нельга. Усё астатняе – гэта не парушэньне.

Вядома ж, будуць замінаць, каб здымалі адкрыта відэакамэрай. Але ёсьць мабільныя тэлефоны, мікракамэры. Гэта ўсё каштуе капейкі. Шмат хто можа гэта фіксаваць, і ня толькі на выбарчых участках.

Чаму б, напрыклад, студэнту, у кожнага зь якіх ёсьць мабільныя тэлефоны, ня зьняць у момант, калі іх дэканы, прарэктары, рэктары, камэнданты інтэрнатаў гоняць і прымушаюць ісьці на датэрміновае галасаваньне. Проста павесіць тэлефон сабе на шыю і націснуць кнопачку.

Калі шмат людзей будзе спрабаваць гэта зрабіць, я вас запэўніваю, што мы здолеем сабраць вельмі шмат доказаў, як гэта сапраўды адбываецца. Давайце здымем такую выбарчую хроніку. Я абяцаю, што гэта будзе наш супольны фільм.

Як толькі мой зварот быў апублікаваны на сайце "Хартыі-97", адразу пайшлі камэнтары. І там адзін чалавек правільна напісаў: "А вы зрабіце два-тры дзясяткі прызоў найлепшым". Я не магу зрабіць два-тры дзясяткі прызоў найлепшым, бо я ня маю грошай. Але я магу тут цяпер публічна паабяцаць адну рэч – мы зробім фільм, і вельмі магчыма, што яго будуць паказваць на розных фэстывалях. Я абяцаю, што першыя дзесяць чалавек, чые сюжэты ўвойдуць у фільм, паедуць туды як аўтары фільму".

Слухаць гутарку цалкам:

  • 16x9 Image

    Юрась Бушлякоў

    Нарадзіўся у 1973 годзе ў Менску. Беларускі мовазнаўца. Кандыдат філялягічных навук. Ад пачатку 2000-х гг. супрацоўнік Беларускае службы Радыё Свабода.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG