Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР’Е:

  • Увесь дзень сьнегапад, тэмпэратура –11- 13 С


НЕ ПРАХОДЗІЦЕ МІМА:

  • Менск, пасяджэньне Цэнтральнай выбарчай камісіі. Сярод іншых будзе разгледжанае пытаньне аб санкцыях адносна кандыдатаў у прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага і Міколы Статкевіча за заклікі да несанкцыянаванай акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 24 лістапада.


ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:

  • Астана, візыт дзяржсакратара ЗША Гілары Клінтан у Казахстан
  • Брусэль, эўрапейская канфэрэнцыя па энэргетычнай бясьпецы
  • Масква, прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў выступіць са штогадовым пасланьнем да Фэдэральнага сходу
  • Вашынгтон, канчаецца чарговы тэрмін прыпыненьня санкцый ЗША адносна беларускіх прадпрыемстваў «Лакафарба» і «Полацак-шкловалакно»


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

  • 1409 — у Берасьці пачалася нарада Ягайлы і Вітаўта пра плян сумесных вайсковых дзеяньняў супраць Тэўтонскага ордэну
  • 1939 — пачалася савецка-фінская вайна 1939—1940 гадоў
  • 1952 — заснаваны Дзяржаўны акадэмічны хор Беларусі імя Цітовіча
  • 1988 — СССР спыніў глушэньне Радыё «Свабода»
  • 1993 — месцу масавых расстрэлаў у часы сталінскага тэрору, урочышчу Курапаты пад Менскам, быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці першай катэгорыі

Нарадзіліся:


  • 1591 — Андрэй Баболя, каталіцкі сьвяты, пакутнік; за сваю місіянэрскую дзейнасьць празваны «Апосталам Палесься» ды «Пінскім апосталам»
  • 1667 — Джонатан Сьвіфт, ангельскі пісьменьнік
  • 1835 — Марк Твэн, амэрыканскі пісьменьнік
  • 1874 — Ўінстан Чэрчыль, брытанскі прэм’ер-міністар і пісьменьнік
  • 1899 — Міхась Лынькоў, беларускі пісьменьнік
  • 1971 — Андрэй Кудзіненка, беларускі кінарэжысэр

Памерлі:

  • 1900 — Оскар Ўайлд, англійскі пісьменьнік
  • 2009 — Міларад Павіч, сэрбскі празаік, паэт, гісторык літаратуры, перакладчык


ЁСЬЦЬ НАГОДА

  • Сусьветны дзень сланоў
  • Дзень абароны інфармацыі
  • Барбадос — Дзень незалежнасьці

МІНУС 365:

Дынько, Заіка, Чалы: спрэчка аб мытным саюзе


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Дэмакратыя – найгоршая форма кіраваньня, калі не лічыць усіх астатніх.
Уінстан Спэнсэр Чэрчыль
XS
SM
MD
LG