Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рымашэўскі заклікаў кандыдатаў 9 сьнежня разам выпрацаваць стратэгію перамогі


Віталь Рымашэўскі

Віталь Рымашэўскі

29 лістапада а 19:30 па Першым канале беларускага тэлебачаньня — выступ кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага.

Выступае па-беларуску, зьвярнуўся да выбарцаў «Браты і сёстры!»











Тэзы выступу:


• Перакананы, што пасьля ягонага выступу на БТ будзе шмат бруду на адрас апазыцыйных кандыдатаў, і ня будзе магчымасьці даць адказ.

• Беларуская палітыка будзе незалежнай толькі тады, калі будзе фінансавацца за беларускі кошт.

• Сход на Кастрычніцкай плошчы 24 лістапада быў мірны, парадак не парушалі. У нашай краіне галоўная падзея — выбары прэзыдэнта, чаму кандыдаты не могуць сустракацца з выбарцамі ў цэнтры?

• На Нямізе ўлада спойвала дзяцей, а чаму кандыдатам з выбарцамі ў цэнтры Менску сустрэцца нельга? А ў балотах хай Ярмошына сустракаецца з Лукашэнкам?

• Перакананы, што і 19 сьнежня разгону ня будзе, бо ўладзе патрэбныя крэдыты. Прыходзьце на плошчу.

• Ня верце БТ! Яны не даюць слова тым, каго крытыкуюць. Непрафэсійна.

• Калі па ўсіх каналах паказваюць толькі аднаго чалавека — у краіне дыктатура.

• Расказаў пра хрысьціянскія прынцыпы і праграму БХД. Падкрэсьліў, што сам зьяўляецца праваслаўным хрысьціянінам.

• Мы збудуем сацыяльна арыентаваную рынкавую эканоміку. Створым максымальна спрыяльныя ўмовы для бізнэсу. Спыніцм ціск падаткавай інспэкцыі.

• Адбудуем у Беларусі сучасную эўрапейскую эканоміку з высокімі заробкамі тых, хто працуе.

• Скасуем кантранктную сыстэму, адновім незалежнасьць прафсаюзаў.

• Адменім мыта на ўвозімыя аўтамабілі.

• Фэрмэры — аснова сельскай гаспадаркі.

• Увядзем іпатэку.

• Адменім прымусовае разьмеркаваньне.

• А галоўнае — дамо людзям свабоду.

• Увядзем абавязковую страхавую мэдыцыну за кошт дзяржавы.

• Зробім прафэсійным беларускае войска, вернем ільготы, заробкі ня меней, чым у спэцслужбаў.

• Юнакі не павінны прымусова служыць. Будуць вайсковыя зборы 3-6 месяцаў.

• Пазбавім міліцыю і пракуратуру ад умяшальніцтва спэцслужбаў.

• Зробім незалежнымі суды.

• Вернем цэрквам адабраныя будынкі, спынім прапаганду разбэшчанасьці, казыно вынесем за межы гарадоў.

• Ніякіх вайсковых баз на тэрыторыі Беларусі!

• Беларусам не патрэбныя будуць візы для паездак у Эўразьвяз.

• Вырашым праблему карупцыі.

• Вернем мясцовае самакіраваньне і створым справядлівае разьмеркаваньне грошай у мясцовыя бюджэты.

• Адновім сыстэмы радыяцыйнага кантролю, спынім вырошчваньне харчоў на забрудненых землях. Вернем ільготы ліквідатарам.

• Можам зрабіць гэтыя рэформы хутка, бо ў Беларусі жывуць таленавітыя і працавітыя людзі.

• Чаму няма адзінага кандыдата? Бо розныя праграмы і стратэгіі перамен.

• Мы ня згодныя з тымі, хто гатовы стаць марыянэткамі ў руках заходніх палітыкаў. Ёсьць такія, хто спадзяецца на Расею і гатовы прадаць ёй беларускія прадпрыемствы. Ні Расеі, ні Захад не павінны вырашаць, хто намі будзе кіраваць. Мы ня маем вялікай падтрымкі ні з Усходу, ні з Захаду.

• Мы прынялі рашэньне не крытыкаваць іншых кандыдатаў, апрача аднаго.

• Заклікаў усіх апазыцыйных кандыдатаў 9 сьнежня сабрацца разам і выпрацаваць стратэгію перамогі.

• 19 сьнежня мы прачнёмся ў новай краіне, а калі выбары будуць несумленныя, то народ мае права на нацыянальны страйк.

• У Курапатах ляжыць 100 тысяч нявінна расстраляных. Страх не гарантуе бясьпекі. Савецкі страх яшчэ жыве ў нашых душах.

• На 4-м курсе пасьля першага арышту я даў сабе слова ня ўдзельнічаць у апазыцыйных акцыях, а за 7 дзён да Чарнобыльскага шляху атрымаў павестку ў пракуратуру. Яны хацелі мне запалохаць. Гэтая павестка стала мне пуцёўкай у палітыку.

• Заклікаў далучацца да БХД. Закончыў выступ: “Жыве Беларусь! Жыве з Богам!“ Выступаў 26 хвілін.


Папярэдні выступ Віталя Рымашэўскага па БТ ад 22 лістапада

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG