Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першая дама Чэхіі купіла беларускі абрус


Перадкалядны кірмаш амбасадаў у Празе. Беларускі латок

Перадкалядны кірмаш амбасадаў у Празе. Беларускі латок

Лівія Клаўсава, жонка прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Клаўса, у нядзелю набыла сабе льняны беларускі абрус.

Кожны год у сталіцы Чэхіі, пад эгідай жонкі прэзыдэнта Чэхіі, праходзіць перадкалядны кірмаш, на якім амбасады розных краінаў прапануюць на продаж іншым амбасадам вырабы, якія характэрныя для дадзенай краіны або лічацца яе самым хадавым ці эксклюзіўным таварам. Сёлетні кірмаш – які называюць яшчэ кірмашом "амбасадарскіх жонак" – прайшоў у гатэлі "Хілтан" у Празе.

Паводле паведамленьня карэспандэнта расейскай рэдакцыі чэскага радыё, Беларусь сёлета паставіла на свой латок, між іншага, тры гатункі гарэлкі (віцебскую, берасьцейскую, менскую), касмэтыку, кілбасы і – "чамусьці", як адзначае карэспандэнт – зялёны гарошак.

"Традыцыйна ў нас вельмі добра бяруць чорны хлеб. Традыцыйна – лён" – сказаў карэспандэнту прадстаўнік беларускай амбасады Валянцін Шпак.

Лівія Клаўсава не спакусілася ні беларускай гарэлкай, ні кілбасамі, а ўзяла абрус.

Беларускі латок. Справа — першы сакратар амбасады Валянцін Шпак

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG