Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прызначаны новы кіраўнік Масаду


Прэм'ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу абвесьціў сёньня пра тое, што прыняў рашэньне аб прызначэньні Таміра Пардо кіраўніком выведвальнай службы Масад.

Да гэтага часу Пардо займаў пасаду намесьніка кіраўніка Масад. У бліжэйшы час цяперашні кіраўнік Масаду Мэір Даган пакіне свой пост пасьля 8-гадовай кадэнцыі.
XS
SM
MD
LG