Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Трэба намаляваць партрэт нашых" дзеячоў" -- альтэрнатыўных кандыдатаў. Трэба растлумачыць, што ніякай розьніцы паміж імі няма", -- заявіў Аляксандар Лукашэнка ў панядзелак у Менску падчас сустрэчы са сваімі даверанымі асобамі.

"Я ведаю ўсю іх паднаготную: усе яны вырасьлі з аднаго кораня. Усе яны -- гэта альтэрнатыва дзейнай уладзе, бела-чырвона-белыя, скіраваныя на гвалтоўную беларусізацыю, людзі выключна празаходняга вэктару", -- сказаў прэзыдэнт. Ён дадаў, што яны таксама схільныя да "распродажу дзяржмаёмасьці".

"Гэтыя гульні на расійскім інструмэнце для таго, каб паказаць, што ёсьць (паміж імі – Інтэрфакс) розьніца, і максымум ў гэтым пляне -- адыграць галасоў у дзейнага прэзыдэнта", -- сказаў Лукашэнка.

Таму, лічыць ён, "на гэтыя дзевяць чалавек павінен быць пэўны ідэйны партрэт".

Лукашэнка таксама крытычна адгукнуўся на выступы кандыдатаў у прэзыдэнты ў прамым эфіры беларускага тэлебачаньня.

"Яны патрабавалі прамога эфіру -- ім далі. Сёньня не яны, дык іх памочнікі і ідэолягі ў адкрытую заяўляюць, што лепш бы не выкарыстоўвалі прамы эфір. Яны думалі, выйдуць вялікія прамоўцы на экран, два словы скажуць, і народ пабяжыць за іх аддаваць галасы. Аказваецца, гэта не так проста " -- сказаў прэзыдэнт.
Ён паставіў пад сумнеў здольнасьці Андрэя Саннікава як перамоўшчыка, які паставіў сабе ў заслугу перамовы пра бязьядзерны статус Беларусі. Лукашэнка растлумачыў, што ўзамен за вывезеную з Беларусі ядзерную зброю краіна нічога не атрымала, а "гэта (зброя - Інтэрфакс) -- калясальныя грошы".

Камэнтуючы заявы яшчэ аднаго кандыдата аб плянах прадаць Расеі трубаправодную сыстэму Беларусі і НПЗ у выпадку сваёй перамогі, Лукашэнка сказаў: "Ім плацяць, а раз плацяць -- трэба будзе чымсьці разьлічвацца".

На мінулым тыдні ў інтэрвію францускай Фігаро прэзыдэнт заявіў, што Андрэй Саньнікаў і Ўладзімер Някляеў фінансуюцца Расеяй.

"Недасканаласьць і слабасьць кожнага з іх (альтэрнатыўных кандыдатаў - Інтэрфакс) відавочная", -- сказаў А. Лукашэнка.

"Мы не павінны даць магчымасьць ім падмануць людзей", -- сказаў прэзыдэнт.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG