Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле прэзыдэнцкіх сацыёлягаў, Лукашэнка расьце


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Калі б выбары адбыліся заўтра, за дзейнага кіраўніка дзяржавы гатовыя прагаласаваць 71,3% грамадзян Беларусі. За тыдзень рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі павялічыўся на 0,9 пункту, паведамляе БЕЛТА.

Пра гэта сьведчаць вынікі штотыднёвага маніторынгу грамадзкай думкі, праведзенага 16-19 лістапада Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам (ІАЦ) пры адміністрацыі прэзыдэнта.

Рэйтынгі альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты не перавышаюць 1%. Ня хочуць альбо ня могуць паказаць свае выбарчыя сымпатыі 27% рэспандэнтаў.

Паводле апытаньня ІАЦ, у прэзыдэнцкіх выбарах зьбіраюцца ўзяць удзел 92% грамадзян.

Раней мы паведамлялі, што паводле кастрычніцкага апытаньня, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, за месяц рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі падрос ды складае 44% ў адкрытым пытаньні і 48% – у так званым закрытым, калі апытаным прапаноўваецца сьпіс кандыдатаў. Паводле гэтага апытаньня, ва Ўладзімера Някляева адкрыты рэйтынг – амаль 8%, закрыты – больш за 16%, столькі ж, колькі было ў Аляксандра Мілінкевіча за месяц за выбараў 2006 году. Разам у апазыцыйных кандыдатаў – 25% падтрымкі па закрытым рэйтынгу. Што да ўдзелу ў выбарах, то больш за 70% апытаных заявілі, што пэўна ці хутчэй за ўсё пойдуць галасаваць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG