Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Розная рэакцыя на публікацыі WikiLeaks


ЗША і іх саюзьнікі назвалі безадказным крокам публікацыю інтэрнэт-сайтам WikiLeaks больш за 250 тысяч амэрыканскіх сакрэтных дыпляматычных дакумэнтаў.

Вашынгтон падкрэсьліў, што гэта ставіць пад пагрозу жыцьцё многіх людзей.

Адзін з амэрыканскіх кангрэсмэнаў прапанаваў унесьці WikiLeaks у сьпіс тэрарыстычных арганізацый.

Іран назваў "псыхалягічнай атакай" на яго інфармацыю аб тым, што саудаўскі кароль Абдала заклікаў ЗША нанесьці ўдар па іранскіх ядзерных аб'ектах.

Ізраіль заявіў, што пацьвердзілася яго пазыцыя аб іранскай пагрозе як галоўнай для рэгіёну.

Заснавальнік WikiLeaks Джуліян Эсанж заявіў, што ўлады ЗША баяцца адказнасьці за ўцечку інфармацыі.
XS
SM
MD
LG