Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агітацыйныя ўлёткі Статкевіча трапілі ў дарожнае здарэньне


Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Увечары 28 лістапада паблізу Бабруйску трапіла ў дарожнае здарэньне машына «Фіят» Віктара Канцавенкі, даверанай асобы кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча. Пра гэта паведаміў сёньня сам спадар Канцавенка:

«Мы зь Юрам Захаранкам везьлі зь Менску ў Гомель звыш 100 тысяч перадвыбарчых улётак Статкевіча. На выезьдзе з Бабруйску, прыкладна за 700 мэтраў ад аўтамабільнай разьвязкі, я паказаў правы паварот і спыніўся, уключыў аварыйную сыгналізацыю. І як толькі я паспрабаваў адчыніць дзьверы, старэнькі „Фольксваген“, быццам наўмысна, стукнуў іх. Ніхто не пацярпеў, пашкоджаныя былі толькі дзьверы. Цэлая засталася й друкаваная прадукцыя».

Паводле Канцавенкі, прыяжджалі ажно два экіпажы супрацоўнікаў ДАІ. Вінаватым прызналі самога Канцавенку — маўляў, ён неабачліва адчыніў дзьверы. Хоць усе машыны, як ён кажа, аб’яжджалі ягоны «Фіят» з аварыйнымі агнямі за 1,5–2 мэтры, і ніхто не імкнуўся праскочыць упрытык.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG