Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран пагадзіўся на перамовы ў Жэнэве


Іран згодны на тое, каб перамовы з "шасьцёркай" міжнародных пасярэднікаў (Расея, КНР, ЗША, Велікабрытанія, Францыя, Нямеччына) па іранскай ядзернай праграме праходзілі ў Жэнэве, заявіў сёньня амбасадар Ірану ў Маскве Сэед Махмуд рэзу Саджады.

"Час правядзеньня перамоваў прызначаны на 5 сьнежня, а месцам сустрэчы будзе Жэнэва. Хоць мы прапаноўвалі Турцыю, і менавіта Стамбул. Але нашы калегі па перамовах настойваюць на правядзеньні сустрэчы ў Жэнэве. Папярэдне, гэта значыць неафіцыйна, Іран згодны на гэтыя ўмовы па месцы і даце перамоваў, паколькі для нас гэта ня так важна. Для нас важныя самі перамовы", – сказаў Саджады.
XS
SM
MD
LG