Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўракамісія палепшыла эканамічны прагноз


Эўрапейская Камісія палепшыла эканамічны прагноз для 16 краін эўразоны нягледзячы на фінансавы крызіс у Ірляндыі, якой учора было вырашана вылучыць дапамогу ў 85 мільярдаў эўра.

Паводле апублікаваных сёньня ў Брусэлі высноў Эўракамісіі, эканамічны рост у эўразоне ў 2010 годзе складзе 1,7%, што амаль у два разы вышэй ранейшай ацэнкі.

Пры гэтым прагноз на 2011-ы год застаўся ранейшым – 1,5%.

Экспэрты пэсымістычна паставіліся да плянаў скарачэньня бюджэтнага дэфіцыту ў Партугаліі і Гішпаніі.

Раней сёньня Нямеччына і Францыя выказалі рашучасьць абараніць адзіную эўрапейскую валюту ад ваганьняў рынку.
XS
SM
MD
LG