Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь фарсіруе фармаваньне адзінай эканамічнай прасторы


“Усе 17 пагадненьняў па фармаваньні Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстану і Расеі беларускі бок мае намер прыняць і ратыфікаваць да канца 2010 году”, – пра гэта заявіў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" начальнік упраўленьня інфармацыі, прэсавы сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных.

"Хачу падкрэсьліць, што Беларусь рэальна плянуе завяршыць працэдуру ратыфікацыі ўсіх пагадненьняў да 1 студзеня 2011 году. Любыя іншыя спэкуляцыі на гэтую тэму не адпавядаюць рэчаіснасьці", - падкрэсьліў А. Савіных, камэнтуючы паведамленьні шэрагу расейскіх інфармацыйных агенцтваў.

Апошнім часам расейскае агенцтва Regnum апублікавала некалькі матэрыялаў, у якіх сьцьвярджалася, што Беларусьі не ратыфікуе поўны пакет дакумэнтаў па АЭП да пачатку наступнага году.

Варта нагадаць, што Расея зьвязвае скасаваньне мыта на нафту і нафтапрадукты, якія пастаўляюцца ў Беларусь, менавіта з ратыфікацыяй, гэта значыць з поўным зацьвярджэньнем беларускім бокам усіх дакумэнтаў па больш шчыльнай інтэграцыі ў межах мытнага саюзу.

У сёньняшняй заяве Інтэрфаксу прэсавы сакратар МЗС нагадаў, што на мінулым тыдні ўжо былі падпісаныя 4 пагадненьні з 17 наконт утварэньня адзінай эканамічнай прасторы. Паводле А. Савіных, яшчэ 13 пагадненьняў будуць падпісаныя да 8 сьнежня, і да канца 2010 году Беларусь плянуе ратыфікаваць поўны пакет з 17 пагадненьняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG