Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
У Нацыянальным аэрапорце "Менск" зрабіў аварыйную пасадку самалёт кампаніі "Аўстрыйскія авіялініі".

Прэс-сакратар Міністэрства надзвычайных сытуацый Віталь Навіцкі паведаміў БелаПАН, што інфармацыя пра аварыйную пасадку ў цэнтар апэратыўнага кіраваньня паступіла 29 лістапада ў 02:39. У пасажырскім самалёце маркі "Fokker-100", які рухаўся рэйсам Вена — Менск, знаходзіліся 81 пасажыр і чатыры сябры экіпажа.

Папярэдняя прычына аварыйнай пасадкі — няспраўнасьць сыгналізацыі выпуску левай стойкі шасі.

У 03:11 самалёт зрабіў пасадку. Пацярпелых няма. Шасі для прафіляктыкі ўзгараньня аблілі пенай.
XS
SM
MD
LG