Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камуністычная партыя Беларусі ў кааліцыі зь левапатрыятычнымі партыямі і грамадзкімі аб'яднаньнямі будзе падтрымліваць на прэзыдэнцкіх выбарах кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на дэпутата Палаты прадстаўнікоў, першага сакратара Менскага гарадзкога камітэту КПБ Ігара Карпенку.

Цэнтральны камітэт КПБ прыняў адмысловы зварот да суайчыньнікаў.

Камуністы перакананыя, што нельга дазволіць псэўдапатрыётам і лібэралам рознай масьці ўвесьці краіну ў бездань хаосу і беспарадку.

Дэпутат таксама адзначыў, што ў пэрыяд падрыхтоўкі і правядзеньня выбараў камуністы актыўна працуюць як у складзе выбарчых камісій усіх узроўняў, так і ў якасьці назіральнікаў.
XS
SM
MD
LG