Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікі ЗША пра фальсыфікацыі выбараў на Гаіці


Прэзыдэнцкія выбары на Гаіці, якія адбыліся ўчора, павінны быць прызнаныя несапраўднымі з прычыны шматлікіх парушэньняў, заявіла група назіральнікаў на выбарах ад ЗША.

Раней 12 з 18 кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Гаіці запатрабавалі перапыніць выбары, абвінавачваючы ўлады ў махлярстве і падтасоўцы.

Адзін з апазыцыйных кандыдатаў, Мірландэ Манігат, заявіў, што скрыні для галасаваньня былі набітыя бюлетэнямі яшчэ да пачатку выбараў.

Многія жыхары Гаіці таксама скардзяцца, што ня здолелі прыняць удзел у выбарах, таму што іх імёнаў не было ў сьпісах выбаршчыкаў.

Гаіці да гэтага часу ня можа акрыяць ад наймацнейшага землятрусу, што адбыўся ў студзені, і нядаўняй успышкі халеры.
XS
SM
MD
LG