Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Малдове працягваецца падлік галасоў


У Малдове пасьля выбараў, якія адбыліся ўчора, партыя камуністаў ня здолее атрымаць большасьці месцаў у парлямэнце новага скліканьня.

Паведамляецца, што пасьля апрацоўкі 50 адсоткаў бюлетэняў, пададзеных на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах, камуністы набіраюць крыху больш за 41 адсотак галасоў. Гэта азначае, што камуністы могуць разьлічваць толькі на 44 з 101 месца ў парлямэнце Малдовы.

У той жа час, якія ўваходзілі ў кіруючую кааліцыю Лібэральна-дэмакратычная, Дэмакратычная і Лібэральная партыі набіраюць, па папярэдніх дадзеных, дастатковую колькасьць галасоў, каб разьлічваць на 57 месцаў.

На датэрміновых парлямэнцкіх выбарах 28 лістапада за галасы грамадзян змагаліся 20 партый і 19 незалежных кандыдатаў.
XS
SM
MD
LG