Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ ухваліў дапамогу Ірляндыі


Краіны Эўразьвязу ўхвалілі выдзяленьне эканамічнага пакету экстранай дапамогі Ірляндыі. Крэдыт на суму 85 мільярдаў эўра мае дапамагчы Дубліну прадухіліць дэфолт банкаўскай сыстэмы.

Ірляндзкі ўрад апублікаваў заяву, у якой гаворыцца, што 50 мільярдаў будзе ўжытае на фінансаваньне бюджэтнага дэфіцыту краіны. Астатнія 35 будуць выдзеленыя банкам, якім пагражае банкруцтва.

Выдзеленая Ірляндыі дапамога ўдвая перавышае гадавы аб'ём беларускай эканомікі. 17,5 мільярдаў з гэтай сумы зьяўляецца ўнёскам самой Ірляндыі ў стабілізацыйны фонд Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG