Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сэул: КНДР заплаціць за правакацыі


Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Лі М'юн Бак папярэдзіў, што любая наступная агрэсія з боку Паўночнай Карэі больш ня пройдзе для яе без наступстваў. Лі дадаў, што адчувае "глыбокую адказнасьць" за тое, што ня змог прадухіліць гібель сваіх грамадзян, якія сталі ахвярамі абстрэлу паўднёвакарэйскіай выспы на мінулым тыдні артылерыяй КНДР.

Тым часам у Жоўтым моры распачаліся супольныя вайскова-марскія вучэньні Паўднёвай Карэі і ЗША. Афіцыйны Пхэньян назваў манэўры правакацыяй і злачынствам, якія паставілі карэйскую паўвыспу на мяжу вайны.
XS
SM
MD
LG