Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малдове ў парлямэнт праходзяць 4 партыі


У Малдове адбыліся датэрміновыя парлямэнцкія выбары. У іх прынялі ўдзел больш за 55 адсоткаў выбаршчыкаў.

Па дадзеных апытаньняў на выхадзе з выбарчых участкаў, у новы парлямэнт Малдовы праходзяць чатыры партыі: Партыя камуністаў, Лібэральна-дэмакратычная партыя, Дэмакратычная партыя і Лібэральная партыя. Ні адна зь іх не атрымлівае большасьці галасоў выбаршчыкаў.

Такім чынам, калі афіцыйныя дадзеныя ЦВК Малдовы ня будуць моцна адрозьнівацца ад гэтых вынікаў, партыям давядзецца зноў весьці перамовы аб стварэньні кіруючай кааліцыі.
XS
SM
MD
LG