Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамоваў з WikiLeaks ня будзе


Улады Злучаных Штатаў адмовіліся весьці перамовы з рэдакцыяй сайту WikiLeaks з нагоды яе намеру апублікаваць сакрэтныя дакумэнты Дзярждэпартаменту ЗША.

У адкрытым лісьце галоўнага юрыстконсульта Дзярждэпартаменту ЗША Гэралда Коха ўладальніку WikiLeaks Джуліані Эсанжу гаворыцца, што зьяўленьне на сайце сакрэтнай інфармацыі нанясе велізарную шкоду нацыянальным інтарэсам і бясьпецы краіны.

Кох адзначае таксама, што факт перадачы гэтых дакумэнтаў сайце зьяўляецца парушэньнем закону і можа пацягнуць за сабой сур'ёзныя наступствы.
XS
SM
MD
LG