Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адбыўся рэфэрэндум ў Швайцарыі


Паводле дадзеных экзыт-полаў, на рэфэрэндуме ў Швайцарыі была прынятая прапанова аб аўтаматычнай дэпартацыі з краіны людзей, якія не зьяўляюцца грамадзянамі краіны, што зьдзейсьнілі некаторыя злачынствы.

Па папярэдніх дадзеных, 53% выбаршчыкаў прагаласавалі за высылку з Швайцарыі вінаватых ня толькі ў зьдзяйсьненьні цяжкіх злачынстваў, як забойства, але і ў махлярстве, датычным дапаможнікаў.

Апанэнты сьцьвярджаюць, што гэта зроблена ў парушэньне міжнародных дамоваў, бо распаўсюдзіцца нават на некаторых людзей, што нарадзіліся і вырасьлі ў Швайцарыі.

Другое прапанову на рэферэндуме, якое датычыцца мінімальнага падаходнага падатку для высокааплатных грамадзян, атрымаў адмову.
XS
SM
MD
LG