Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Фядута і Віктар Гарбачоў – давераныя асобы Ўладзімер Някляева – праводзяць сёньня дзьве сустрэчы зь віцебскімі выбарцамі.

Лідэр кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў распавёў пра Уладзімера Някляева, заклікаў не хадзіць датэрмінова на выбарчыя ўчасткі, а 19 сьнежня – наадварот – ператварыць у сьвята, пайсьці на выбарчыя ўчасткі ўсімі сем'ямі і прагаласаваць за новага прэзыдэнта..

"Пасьля выбараў у краіне нічога ня зьменіцца -- пэнсіі не адменяць і прадпрыемствы ня спыняцца. Нічога страшнага не адбудзецца. Затое ў вас
Сёньня не праграма галоўнае, сёньня галоўнае, каб было тут і тут – у галаве ў сэрцы.
ёсьць мажлівасьць стаць вольнымі людзьмі”, -- сказаў спадар Гарбачоў. І працягнуў дыялёг з прысутнымі пра выбарчую праграму Уладзімера Някляева: "Бачылі выступ 26 лістапада. Многія казалі, што там не прагучала праграма. Але сёньня не праграма галоўнае, сёньня галоўнае, каб было тут і тут – у галаве ў сэрцы. А потым народзіцца народная праграма. Не праграма аднаго двух чалавек для сябе, а праграма для народа".

Аляксандар Фядута дадаў, што за час існаваньня кампаніі “Гавары праўду” аднадумцы Уладзімера Някляева вывучалі сытуацыю ва ўсіх рэгіёнах. І ў тым варыянце праграмы , які жыхары Віцебску змогуць прачытаць ў газэце
У кожную абласную газэту мы падаем праграму, дзе ёсьць тое, што хвалюе кожны рэгіён паасобку.
“Віцебскі рабочы”, будзе весьціся і пра канкрэтныя віцебскія праблема:
"Таму што яна ўтрымлівае ў сабе ня толькі нейкія агульныя высновы, але тычыцца праблемаў Віцебска і вобласьці, на якія мяркуе зьвярнуць увагу Уладзімер Някляеў, калі стане прэзыдэнтам. У кожную абласную газэту мы падаем праграму, дзе ёсьць тое, што хвалюе кожны рэгіён паасобку”.

Пра праблемы Віцебшчыны выбарцы расказвалі шмат: яны незадаволеныя адменай ільготаў і якасьцю мэдычнага абслугоўваньня, хібамі ў будаўніцтве і ростам цэнаў. Але ў залі, відавочна, былі й тыя, хто прыйшоў сюды з падрыхтаванымі высновамі. Нехта спрабаваў пераканаць, што Някляеў ужо ня ў тым узросьце, каб займацца палітыкай: маўляў, 64 гады – гэта зашмат. Нехта папракаў тым, што да гэтага часу лідэр кампаніі “Гавары праўду" не праявіў сябе ў палітыцы. А хтосьці ўвогуле цьвердзіў, што жыве добра, няма чаго наракаць на дзейнага прэзыдэнта і патрабаваць зьменаў. Гэткія рэплікі гучалі на абодвух агітацыйных сходах у Віцебску, але падтрымкі ў залі не знаходзілі.

Гучаў і папрок на адрас Аляксандра Фядуты – за тое, што некалі ён быў у камандзе Аляксандра Лукашэнкі. Але той адказаў, што яму за гэта сорамна. І што калі сорамна будзе за дзейнасьць Уладзімера Някляева, то ён скажа пра гэта проста ў вочы і публічна. Але, гаворыць Аляксандар Фядута, гэта наўрад ці здарыцца, бо з Уладзімерам Някляевым яны знаёмыя дзесятак гадоў, і гэта, на ягоную думку, чалавек, які варты стаць прэзыдэнтам.

Віцебскія выбарцы прапанавалі камандзе Някляева сваю падтрымку: яны скардзіліся, што па горадзе мала распаўсюджваецца агітацыйных матэрыялаў. І, калі іх забясьпечаць улёткамі, яны гатовыя разносіць друкаваныя матэрыялы па кватэрах. І агітаваць ня толькі за Уладзімера Някляева, а за кожнага кандыдата, хто гатовы праводзіць дэмакратычныя зьмены ў краіне.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG