Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парлямэнцкія выбары ў Малдове адбыліся


Датэрміновыя парлямэнцкія выбары ў Малдове адбыліся, заявіў сёньня сакратар цэнтральнай выбарчай камісіі Юрый Чокан.

Па апошніх дадзеных, у іх прынялі ўдзел больш за 42 адсоткі выбаршчыкаў. Галасаваньне працягваецца, а яўка застаецца досыць высокай, адзначыў прадстаўнік ЦВК.

Больш за 20 палітычных партый і рухаў, а таксама 19 незалежных кандыдатаў вядуць барацьбу за 101 дэпутацкі мандат.

Апазыцыя і кіруючыя партыі вінавацяць адзін аднаго ў агітацыі ў дзень выбараў.

Датэрміновыя выбары былі прызначаныя ў сувязі з тым, што ў 2009 годзе парлямэнт ня здолеў абраць прэзыдэнта Малдовы.
XS
SM
MD
LG