Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТБМ заклікае Ўсебеларускі сход падтрымаць беларускую мову

  • БелаПАН

Алег Трусаў, старшыня ТБМ

Алег Трусаў, старшыня ТБМ

Рада Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны заклікала ўдзельнікаў IV Усебеларускага народнага сходу спрыяць тэрміноваму прыняцьцю закона аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы і абвесьціць наступны год Годам беларускай мовы.

У адмысловым звароце, прынятым 28 лістапада ў Мінску на пасяджэньні рады ТБМ, гаворыцца што фармат сходу не абумоўлены Канстытуцыяй Беларусі, але яму нададзеная вызначальная роля ў вырашэньні далейшага шляху разьвіцьця краіны. "Ні на адным з гэтых сходаў не было выступоўцаў, якія прамаўлялі на дзяржаўнай беларускай мове. Не ўздымаліся на іх і пытаньні сучаснага стану беларускай мовы".

Рада ТБМ прапануе удзельнікам сходу "аб'ектыўна і сур'ёзна прааналізаваць нацыянальную палітыку краіны і неадкладна прыняць практычныя захады па забесьпячэньні беларускай мове яе статусу дзяржаўнай мовы тытульнай нацыі".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG