Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сідорскі: Беларусь разьлічвае на захаваньне цаны на газ

  • БелаПАН

Беларусь разьлічвае на захаваньне ў 2011 годзе цэн на газ на ўзроўні 2010 года. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі ў інтэрвію тэлеканалу "РТР-Беларусь".

Сідорскі заявіў, што на апошніх сустрэчах са старшынём ураду Расеі Ўладзімірам Пуціным беларускі бок адстойваў гэтую пазыцыю.

"Мы зыходзім з таго, што сёньня і на спотавым рынку, і ў ЭЗ цэны на газ для той жа Германіі на 15—20% ніжэй, чым мы сёньня маем па тых кантрактах, якія ёсьць у нашых краінах", — адзначыў Сідорскі. "Газпром" дазволіў у кантракце ў Германіяй закупляць частку газу не ў "Газпрома", а на спотавым рынку. А закупка газу на спотавым рынку, не ў "Газпрома", па больш нізкіх цэнах — гэта рэальнасьць. Такім чынам, цана газу на 15—20% ніжэй", — сказаў прэм'ер-міністар. На падставе гэтага беларускі бок настойвае на захаваньні цэн на газ, якія дзейнічалі ў 2010 годзе.

Цяпер Беларусь купляе газ прыкладна па 193 долары. Пра тое, што цана газу для Беларусі на 2011 год складзе 210—220 долараў за тысячу кубаметраў, раней заяўляў першы намесьнік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка.

У некаторых СМІ таксама зьяўляліся паведамленьні са спасылкамі на расейскія крыніцы, што ў 2011 годзе расійскі газ для Беларусі будзе каштаваць 250 долараў за тысячу кубамэтраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG