Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кітай занепакоены ядзернай праграмай Паўночнай Карэі


Кітай заклікаў правесьці ў пачатку сьнежня экстранную сустрэчу прадстаўнікоў шасьці краінаў-удзельніцаў перамоваў па ядзернай праграме Паўночнай Карэі.

Як заявіў прадстаўнік КНР на перамовах Даі Бінгуао, бакі павінны правесьці тэрміновыя неафіцыйныя кансультацыі ў сувязі з абвастрэньнем сытуацыі на Карэйскім паўвостраве.

Раней сёньня прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Лі М'ян Бак заклікаў Кітай даць сумленную і справядлівую ацэнку дзеяньняў КНДР у сувязі з абстрэлам у аўторак паўднёвакарэйскага вострава Ёнпхэнда, у выніку чаго загінулі 4 чалавекі.

Пасланьне Лі М'ян Бака старшыні КНР Ху Цзіньтао было перададзена члену Дзяржрады Кітая Дай Бінгу, які знаходзіцца ў Сэуле.

Сёньня раніцай у Жоўтым моры пачаліся ваенна-марскія вучэньні ЗША і Паўднёвай Карэі.

Пхеньян назваў іх "правакацыяй" і папярэдзіў аб "непрадказальных наступствах".

Сэул заявіў, што мэта вучэньняў – прадухіліць магчымыя правакацыі з боку Паўночнай Карэі.
XS
SM
MD
LG