Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Швэйцарыі рэфэрэндум пра высылку злачынцаў-замежнікаў


У Швэйцарыі сёньня адбываецца рэфэрэндум, адно з пытаньняў якога тычыцца аўтаматычнай высылкі з краіны замежнікаў, якія зрабілі цяжкія злачынствы ці удзельнічалі ў махлярстве з дзяржаўнымі сацыяльнымі выплатамі.

Апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што прапанова будзе падтрыманая.

З ініцыятывай пытаньня выступіла праварадыкальная Швэйцарская народная партыя, якая летась ініцыявала рэфэрэндум, на якім было забаронена будаваньне ў Швэйцарыі новых мінарэтаў.
XS
SM
MD
LG