Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Жанчына загінула ад выбуху ў Тбілісі


У сталіцы Грузіі, Тбілісі, сёньня ўначы адбыліся два выбухі. Ад выбуху каля офісу апазыцыйнай партыі "Лейбарысты Грузіі" загінула жанчына, якая выпадкова праходзіла міма, а таксама быў паранены ахоўнік офісу.

Праз гадзіну адбыўся выбух у іншым раёне гораду. Інфармацыі пра пацярпелых ад гэтага выбуху няма.

Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі пачало расьсьледаваньне.

Лідэр партыі "Лейбарысты Грузіі" Шалва Натэлашвілі абвінаваціў улады ў датычнасьці да выбуху, заявіўшы, што супраць ягонай партыі неаднаразова ладзілі тэракты.
XS
SM
MD
LG