Лінкі ўнівэрсальнага доступу

WikiLeaks рассакрэціць новыя таямніцы Белага дому


Вашынгтон назваў безадказным намер выкрывальніцкага парталу WikiLeaks абнародаваць чарговыя 3 мільёны сакрэтных урадавых дакумэнтаў ЗША. Прэсавы сакратар дзярждэпартамэнту ЗША канстатаваў, што гэтая інфармацыя можа паставіць пад пагрозу "жыцьці і інтарэсы".

Ён дадаў, што Белы дом рыхтуецца да "найгоршага" сцэнару. У прыватнасьці, дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан правяла тлумачальныя тэлефонныя размовы зь лідэрамі шэрагу краінаў Эўропы, Азіі і Блізкага Ўсходу.

Чакаецца, што сярод рассакрэчаных дакумэнтаў будуць сьведчаньні пра незаконныя дзеяньні сілавых структураў ЗША, а таксама канфідэнцыйныя стратэгічныя напрацоўкі Белага дому ў дачыненьні да іншых краін.
XS
SM
MD
LG