Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Карэйскі крызіс: Кітай, Расея і ЗША радзяцца, КНДР шкадуе


Кітай і Расея абмеркавалі карэйскі крызіс. Міністры замежных спраў дзьвюх краін падкрэсьлілі, па выніках тэлефоннай размовы, неабходнасьць прадухіліць узрастаньне напружанасьці на карэйскай паўвысьпе і працаваць у накірунку да аднаўленьня перамоваў шасьцібаковых перамоў з Пхэньянам аб яго ядзернай праграме.

Раней дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан запэўніла свайго кітайскага калегу ў тым, што супольныя вайскова-марскія манэўры ЗША і Паўднёвай Карэі не накіраваныя супраць Пэкіна.

На пачатку тыдня артылерыя КНДР абстраляла паўднёвакарэйскую выспу, у выніку чаго загінулі чатыры чалавекі. Афіцыйны Пхэньян сёньня заявіў, што калі ад абстрэлу сапраўды загінулі цывільныя грамадзяне – гэта вартая жалю выпадковасьць. Пры гэтым афіцыйнае паўночнакарэйскае агенцтва выказала сумнеў, што сярод загінулых былі цывільныя асобы, і падкрэсьліла тое, што Сэул вінаваты ў інцыдэнце сам.
XS
SM
MD
LG