Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Забытая гісторыя габрэйскіх мястэчак


надпіс на памятным знаку ў Асіповіцкім раёне

надпіс на памятным знаку ў Асіповіцкім раёне

Сёньня ў цэнтральнай гарадзкой бібліятэцы Магілёва дасьледнікі габрэйскай спадчыны рэгіёну прэзэнтавалі грамадзкасьці свае даробкі. Сустрэчу краязнаўцаў зь пяці райцэнтраў вобласьці арганізавала магілёўская габрэйская грамада. Пачуць іх аповеды «Пра забытыя старонкі гісторыі габрэйскіх мястэчак» у чытальню прыйшлі два дзясяткі чалавек.

Досьледы рупліўцаў мясцовай гісторыі на габрэйскую тэматыку найчасьцей застаюцца незапатрабаванымі. Хаця ў паселішчах захавалася нямала прыкметаў колішняга габрэйскага побыту. Толькі вось ня ўбачыш там шыльдаў, што гэты будынак некалі быў сынагогай, а гэты будавалі за сродкі заможных габрэяў.

Аляксандар Грудзіна — краязнавец са Шклова. Ён вядомымі дасьледнік габрэйскай культуры. Пра побыт шклоўскага габрэйства ён апавядае з запалам. На сустрэчы ён прэзэнтаваў свой даробак «Габрэі Шклова».

Аляксандар Грудзіна
Некалі на восемдзесят працэнтаў заселены габрэямі Шклоў быў цэнтрам кнігавыданьня, навукі, культуры й прамысловасьці. Цяпер жа акрамя нешматлікіх цудам ацалелых габрэйскіх будынкаў ды могілак з помнікам ахвярам гета ў вядомым райцэнтры больш нічога не засталося.

Грудзіна: «Тое, што мы, краязнаўцы, робім, каб захаваць памяць пра габрэйскую прысутнасьць у Шклове — гэта дужа і дужа мала. Глыбокага навуковага падыходу да вывучэньня габрэйскай спадчыны ня толькі ў Шклове, але ў самой Беларусі амаль не вядзецца — а гэта ж вельмі багаты набытак беларускай гісторыі».

Аналягічная сытуацыя і ў іншых мястэчках Магілёўшчыны. Да гістарычнай памяці габрэяў стаўленьне такое ж як і да беларускай, зазначае арганізатарка сустрэчы Іда Шэндэровіч:

Іда Шэндэровіч
«Помнікі архітэктуры, напрыклад разбураюцца аднолькава, што беларускія, што габрэйскія. Я ўзгадваю сынагогу ў Быхаве. Гэта сапраўды манумэнтальнае, найпрыгажэйшае збудаваньне, якое стаіць у цэнтры гораду бяз даху й разбураецца. Кожны раз, як туды прыяжджаю, я бачу, што яно яшчэ больш заняпала. Тое ж адбываецца і зь іншымі помнікамі. Габрэйскія помнікі, відаць, знаходзяцца ў самым канцы сьпісу на рэстаўрацыю ды аднаўленьня, але і тыя, якія знаходзяцца ў пачатку сьпісу, таксама ня ў лепшым стане. Можа, калі краіна стане больш заможнай, дойдзе чарга й да нашых помнікаў. Можа, яны яшчэ застануцца. Дваццатае стагодзьдзе прынесла столькі зьменаў, што памяць пра габрэяў амаль зьнішчаная з гісторыі ня толькі Магілёўшчыны, але й Беларусі».

Не прамінулі на сустрэчы згадаць Галакост. Ён зьнішчыў габрэяў беларускіх мястэчак. Цяпер местачковыя краязнаўцы і школьнікі па драбніцах зьбіраюць зьвесткі пра ахвяраў Галакосту. На сустрэчы пра гэта прэзэнтавала кнігу «Вайна вядомая й невядомая» асіповіцкая настаўніца Неаніла Цыганок.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG