Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: урад дамаўляўся аб замірэньні з Талібамі з самазванцам


Махляр, які выдаваў сябе за аднаго зь лідэраў Талібан у Аўганістане, атрымаў ад афіцыйнага Кабулу "вялікія сумы грошай". Гэтае паведамленьне выданьня New York Times атрымала сёньня пацьверджаньне з боку амэрыканскага вайсковага камандаваньня.

Ачольнік аб'яднаных штабоў ЗША адмірал Майк Малэн заявіў сёньня, што Вашынгтон даўно падазраваў, што чалавек, які вёў сакрэтныя перамовы аб замірэньні з аўганскім урадам ад імя руху Талібан, насамрэч, зьяўляецца самазванцам.

Малэн, аднак, зьняпраўдзіў інфармацыю New York Times аб сустрэчы самазванца з прэзыдэнтам Аўганістану Хамідам Карзаем.
XS
SM
MD
LG