Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Украіны наведаў пратэстоўцаў


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч сёньня заявіў удзельнікам акцыі пратэсту супраць падатковай рэформы, што магчыма ён не падпіша новы Падатковы кодэкс. У намётавым лягеры пратэстоўцаў на плошчы Незалежнасьці, куды прэзыдэнт прыехаў, Януковіч сказаў, што шэраг нормаў кодэксу варта абмеркаваць разам.

Дакумэнт, ухвалены парлямэнтам, на думку пратэстоўцаў, больш жорсткімі робіць правілы працы малога і сярэдняга бізнэсу, а таксама пашырае паўнамоцтвы органаў, якія кантралююць бізнэс.
XS
SM
MD
LG