Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасланец ААН сустрэўся з Су Чжы


Пасланец ААН Віджай Намбір, які знаходзіцца зь візытам у М’янме, сустрэўся сёньня а зь лідэрам апазыцыі Аўн Сан Су Чжы, якую нядаўна вызвалілі з-пад шматгадовага хатняга арышту. Сустрэча адбылася ў яе доме ў горадзе Янгоне. Су Чжы паведаміла журналістам, што размова была зьмятоўнай, але дэталі яе не раскрыла. Намбіяр таксама правёў перамовы зь міністрам замежных справаў М’янмы.

Мяркуецца, што болей за дзьве тысячы палітзьняволеных знаходзяцца ў турмах М’янмы. І генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун, і Аўн Сан Су Чжы настойваюць на іх вызваленьні.
XS
SM
MD
LG